Шыфр
212Г000152_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Апісанне
Флігель ўваходзіць у склад комплекса былой сядзібы “Нізгалава”, які з’яўляецца прыкладам сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Ён адлюстроўвае этап развіцця сядзібна-паркавай архітэктуры Беларусі, характэрны для 2-й пал. XIX ст.
Комплекс уключае сядзібны дом, кухню, флігель, вяндлярню і рэшткі падмурка гаспадарчай пабудовы. Тэрыторыя сядзібнай забудовы з невялікімі курцінамі з елак, сосен, клёнаў і іншых дрэў злучаецца з паркавай зонай (плошча 4 га).
Флігель – прамавугольны ў плане будынак, пабудаваны з чырвонай цэглы пад 2-схільным дахам, накрыты шыферам. Пад драўлянай падлогай па ўсёй плошчы будынка размяшчаецца склеп. Вокны прамавугольныя, падмурак з валуноў і чырвонай цэглы.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў канфіскаваны на карысць савецкай дзяржаве. У 1918 г. тут была адкрыта школа-камуна, якая ў 1925 г. стала сямігодкай (3 настаўнікі, 113 вучняў).
У чэрвені 1944 г. пры вызваленні Бешанковіцкага раёна ад гітлераўскіх захопнікаў будынак флігеля быў пашкоджаны ў выніку баявых дзеянняў. У 1960-я гг. флігель прыстасавалі пад калгасную сталовую.
Зараз будынак флігеля не выкарыстоўваецца.