Шыфр
212Г000152_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Другая палова XIX ст.
Рэшткі падмурка гаспадарчай пабудовы ўваходзяць у склад комплекса былой сядзібы “Нізгалава”, размешчанага ў цэнтральнай частцы аграгарадку Двор Нізгалава, на высокім правым беразе ручая, які ўпадае ў раку Ула.
Сядзібны комплекс прадстаўляе сабой абагульнены вобраз старадаўняй шляхецкай сядзібы, кампактнай і ўтульнай, з паркавымі тэрасамі. Ён пабудаваны ў стылі позняга класіцызму ў 2-й пал. XIX ст. і адлюстроўвае характэрны для гэтага часу этап развіцця сядзібна-паркавай архітэктуры Беларусі.
Каменныя рэшткі падмурка адной з гаспадарчых пабудоў размяшчаюцца ў паўднёвай частцы былой сядзібы, ў 15 м ад флігеля. Са слоў мясцовых жыхароў, рэшткі падмурка адносяцца да былой кузні.
Падмурак складзены з валуноў, замацаваных вапнавым растворам з прысутнасцю ў асобных месцах цаглін чырвонага колеру. Шырыня падмурку па ўсёй яго даўжыні складае 0,65 м. Падмурак арыентаваны з паўднёвага усходу на паўночны захад.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён