Шыфр
212Г000152_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. п. XIX ст.
Апісанне
Кузня ўваходзіць у склад Комплекса былой сядзібы “Нізгалава, размешчанага ў цэнтральнай частцы аграгарадку Двор Нізгалава, на высокім правым беразе ручая, які ўпадае ў раку Ула. Сядзібны комплекс прадстаўляе сабой абагульнены вобраз старадаўняй шляхецкай сядзібы, кампактнай і ўтульнай, з паркавымі тэрасамі. Ён пабудаваны ў стылі позняга класіцызму ў 2-й пал. XIX ст. і адлюстроўвае характэрны для гэтага часу этап развіцця сядзібна-паркавай архітэктуры Беларусі. Кузня – прамавугольны ў плане будынак, пабудаваны з чырвонай цэглы пад 2-схільным дахам, накрыты шыферам. Фасад будынка вылучаны вуглавымі лапаткамі і дэкаратыўнай цаглянай кладкай пад самым дахам. Уваход размешчаны ў сярэдзіне будынка з паўднёва-ўсходняга боку. Пад драўлянай падлогай па ўсёй плошчы будынка размяшчаецца склеп. Вокны прамавугольныя, падмурак з валуноў.