Шыфр
212Г000152_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XIX ст.
Апісанне
Вяндлярня ўваходзіць у склад комплекса былой сядзібы “Нізгалава”, размешчанага ў цэнтральнай частцы аг. Двор Нізгалава, на высокім правым беразе ручая, які ўпадае ў раку Ула. Сядзібны комплекс прадстаўляе сабой абагульнены вобраз старадаўняй шляхецкай сядзібы, кампактнай і ўтульнай, з паркавымі тэрасамі. Пабудаваны ў стылі позняга класіцызму ў 2-й пал. XIX ст. і адлюстроўвае характэрны для гэтага часу этап развіцця сядзібна-паркавай архітэктуры Беларусі.
Комплекс уключае сядзібны дом, кухню, кузню, вяндлярню. Тэрыторыя сядзібнай забудовы з невялікімі курцінамі з елак, сосен, клёнаў і іншых дрэў злучаецца з паркавай зонай (плошча 4 га).
Вяндлярня - пабудаваны з чырвонай цэглы круглы ў плане будынак. Дах адсутнічае. Падмурак з валуноў. Дзверы размешчаны з паўднёва-заходняга боку (закладзены цэглай), над імі прарэзаны два вакны. Зараз будынак не выкарыстоўваецца.