зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў: дзве стайні

Шыфр

112Г000473_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

да 1909 г.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

На мяжы XIX - XX стст. Грушаўкай валодалі Юзаф і Аліна Рэйтаны, якія займаліся заводам англійскіх коней і галандскіх кароў. Яны і пабудавалі на ўсходняй частцы сядзібы дзве стайні.

Стайня 1. Будынак уяўляе сабой адна-двухпавярховы, Н-падобны ў плане аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. Першыя паверхі былі прызначаны пад стайні, другія пад жыллё прыслугі. 

Стайня 2. Будынак уяўляе сабой аднапавярховы, П-падобны ў плане аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. Размешчаны на ўсход ад сядзібнага дома. Складаецца з трох папярэчных аднапавярховых карпусоў.