Шыфр
112Г000473_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Грушаўка
Датаванне
пач. XIX ст.
Стыль
Паркавае мастацтва перыяду класіцызму
Апісанне
Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў - помнік сядзібнай архітэктуры з рысамі позняга класіцызму знаходзіцца ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна.
На дзядзінцы сядзібы справа размешчаны гаспадарчыя пабудовы: стайня, абора, сыраварня, бровар. Усе яны змураваны з цэглы ў пачатку ХХ ст. Злева ад асявой сядзібнай дарогі знаходзяцца тры жылыя будынкі: драўляны палац, пабудаваны ў канцы ХІХ ст., і два мураваныя флігелі.
Грушаўскі двор у формах класіцызму закладзены Дамінікам Рэйтанам на месцы фальварку. У сядзібу ад ляхавіцкага тракту праз лясны масіў вядзе доўгая алея з клёна і конскага каштана. Яна цягнецца далей за сядзібу, да в. Пашкаўцы і да в. Рачканы.