Шыфр
312Г000324_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г. - 1893 г.
Стыль
Гістарызм з элементаі готыкі, рэнесансу, ампіру і мадэрну
Сядзібна-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх уяўляе сабой яркі ўзор помнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва кан. ХІХ - пач. ХХ ст. эклектычнага накірунку.
Галоўным архітэктурным элементам комплексу і цэнтрам яго кампазіцыі з ̓ яўляецца сядзібны дом (палац). Ен уяўляе сабой Г-падобны ў плане асіметрычны двухпавярховы мураваны будынак, узведзены ў стылі “гістарызму” з выкарыстаннем элементаў готыкі, рэнесансу, ампіру і мадэрну. Аўтар праекта – прафесар архітэктуры В. Шрэцер.
Фасады палаца і яго дах вызначаюцца складанай канфігурацыяй, якая спалучае аб ̓ ёмы асноўнага корпуса з рызалітамі, эркерамі і аб ̓ ёмам бальнай залы. Асабліва вылучаюцца на асноўным фасадзе двух-, трох- і чатырохгранныя руставаныя эркеры з контрфорсамі і шатровымі гранёнымі завяршэннямі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе манументальнай тэрасы на масіўных пілонах са стрэльчатымі арачнымі праемамі паміж імі.
Маляўнічасць архітэктурнага сілуэта спалучаецца з іх каларыстычным вырашэннем, пабудаваным на кантрасце чырвонай цэглы, белых атынкаваных дэталей і шэрых ацынкаваных дахаў з каванымі металічнымі элементамі. Масіўнасць будынка падкрэслівае буйны руст і каменна-блочная муроўка.
Арганізацыя ўнутранай прасторы палаца спалучае анфіладную і калідорную планіроўку. У афармленні інтэр ̓ ераў парадных памяшканняў выкарыстаны каміны, разная сталярка, багатая ляпніна на столі і сценах, драўляныя і металічныя дэкаратыўныя элементы розных стыляў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён