Шыфр
713Г000382
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Будынак плябаніі праектаваўся разам з касцёлам св. Сымона і Алены. Па праекце размяшчаўся ў паўднёва-заходнім куце ўчастка і быў злучаны з касцёлам галерэяй. Будынак меў выразную аб'ёмную кампазіцыю. Асноўныя будаўнічыя работы на касцёле былі завершаны ў 1908 г. і ў 1910 г. ён быў асвячоны ў імя св. Сымона і св. Алены. Будаўніцтва плябані пачалося пазней. У інвентары касцёла, складзеным у перыяд 1910 - 1914 гг., адзначаецца, што "плебания помещается в деревянном доме, при котором имеется другой, маленький для службы". Гэты драўляны плябанскі дом адлюстраваны на тагачасным фатаздымку. Пра неабходнасць будаўніцтва мураванага плябанскага дома гаворыцца ў запісцы Камітэта па будаўніцтве касцёла ад 5 лістапада 1911 г. Новая плябанія была пабудавана ў 1916 г. У адрозненне ад праекта яна не была злучана з касцёлам. Плябанскі дом узвялі ў заходнім куце ўчастка, адным сваім фасадам ён выходзіў на зав. Затурэмны (пазней зав. Трубны). Будынак, як і касцёл, быў абліцаваны чырвонай цэглай, фасады вырашаны сціпла. Драўляны будынак старой плябаніі (пабудаваны яшчэ ў 1870 г. як жылы дом) быў разабраны пасля Вялікай Айчыннай вайны.У 1968 - 1971 гг. адначасова з рэканструкцыяй касцёла ў Дом кіно падлягаў рэканструкцыі і будынак плябаніі. Разам з касцёлам у 1990 г. каталіцкім вернікам быў вернуты і будынак плябаніі.