Шыфр
411Г000319_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1594(9) - 1604(5) гг.
Стыль
Рэнесанс з рысамі барока, элементамі абарончага дойлідства, рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю
Апісанне
Пабудаваны у 1599 - 1605 гг. з цэглы на месце драўлянага (1587 г.), адноўлены ў 1710 г.
Перад храмам у 1805 г. была пастаўлена мураваная званіца-брама. Пры касцёле ў XVIII ст. існавала парафіяльная школа і багадзельня-шпіталь (па вул. Нясвіжскай).
Вясной 1865 г. Мірскі касцёл паводле загада начальніка Паўночна-Заходняга краю М.М. Мураўёва быў закрыты і перададзены ў Мірскі прыход. Асвячоны 17 лістапада пад праваслаўную Мікалаеўскую царкву (са спаленай Троіцкай царквы пераносіцца іканастас). У тым жа 1865 г. 17 мая храм стаў ахвярай пажару (набажэнствы былі перанесены ў могілкавую царкву). Быў адноўлены ў 1868 г.
У 1937 г. храм зачынены. У 1990 г. вернуты вернікам. Дзейнічае.