Шыфр
411Г000003_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, Замкавая, 22
Датаванне
1120-я гг. - 1170 г.
Стыль
Гродзенская архітэктурная школа
Апісанне
Ніжняя царква была пабудавана каля 1116 г., або ў 1127-1141 гг., або ў 1160-1170 гг. Твор архітэктуры гродзенскай школы дойлідства. З’яўлялася саборным храмам замка.
Захаваліся рэшкі муроў царквы на вышыню ад 2 да 3,5 метраў. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане будынак са зрэзанымі вугламі, падзелены шасцю слупамі на тры нефы. Сцены выкладзены з адносна тонкай плінфы на вапнавым растворы ў тэхніцы роўнаслойнай муроўкі з выкарыстаннем вялікіх камянёў. У верхнія часткі сцен і скляпенняў умураваны збаны-галаснікі (іх гарлавіны павернуты да інтэр’ера).
Руіны храма адкрыты ў 1932-1933 гг. у час раскопак Замкавай гары (кіраўнік Ю. Ядкоўскі). У 1937-1939 гг. іх даследаваў З. Дурчэўскі, з 1949 г. раскопкі прадоўжыў археолаг М. Варонін.