зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс старых праваслаўных могілак

Комплекс старых праваслаўных могілак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Д000101

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ стагоддзе

Апісанне

Комплекс старых праваслаўных могілак займае тэрыторыю 1,3 га. Найбольш ранняе выяўленае пахаванне датуецца 1827 г. гэта надгробак Крысціны Ланейскай на надгробак нанесены кавалерскі крыж і чэрап з перакрыжаванымі косткамі, што хараткаразуе яго як памятны знак на магіле ўніяткі. Найстарэйшая па часе эпітафія – жалобны тэкст – знаходзіцца на магіле Разаліі Жылінскай 1827 г. (просьба памаліцца за душу памерлай). Эпітафіі пачатку XX ст. - карацейшыя: “Память сыновей”, “Памъять Жены и Дътей”). На надгробках, дзе пахаваны дзеці і маладыя людзі ва ўзросце да 31 года бачны раслінны ўзор у выглядзе вянка, нанесенага вакол крыжа.

Захаваныя надмагіллі з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння генеалогіі, гісторыі мовы, гістарычнай антрапанімікі.   Адбываліся пахаванні памерлых як уніяцкага так і праваслаўнага веравызнання. Захавалася мураваная ўваходная брама пачатку 19 ст. 

Старонка