Шыфр
312Г000407_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, Юравічы, Горная, 9
Апісанне
Брама размешчана перад галоўным фасадам касцёла ў адной сувязі са сцяной агароджы. Уяўляе сабой мураванае збудаванне з арачным пралётам, фланкіраваным пілястрамі, капітэлі якіх упрыгожаны валютамі. Шматслойны карніз вылучае высокі двухсхільны франтон, крапаваны лапаткамі, ляпным дэкорам. Злева ў сцяне размешчана калітка, справа -- замуравана, захаваліся сляды абрамленняў. Вароты брамы і каліткі драўляныя. Цагляная агароджа рытмічна члянёна лучковымі нішамі.