Шыфр
312Г000407_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, аг. Юравічы, вул. Горная, 9
Корпус калегiума двухпавярховы П-падобны ў плане, які ўтварае вялікі ўнутраны двор курданёр. Да паўночнага фасада бакавога крыла прымыкае невялікая прыбудова. Быў крыты дахоўкай. Сіметрычная аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка падкрэслена дзвюма 3-яруснымі вежамі па вуглах дваровага фасада. Сцены рытмічна расчлянёны пілястрамі, аконныя праёмы з фігурнымі пластычнымі ліштвамі. Планіроўка галерэйная з вялікай залай у цэнтры. Усіх памяшканняў налічвалася 18 жылых і 14 нежылых. Перакрыцці абодвух паверхаў скляпеністыя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён