Шыфр
212Г000898
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Еўфрасінні Полацкай, 89/3
Датаванне
1893 - 1897 гг.
Апісанне
Белакаменны амаль цэнтрычны крыжовы ў плане храм завершаны 5 паўсферычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны шлемападобны купал на высокім 12-гранным светлавым барабане падтрыманы вуглавымі "апостальскімі" 8-граннымі вежамі з такімі ж купальнымі перакрыццямі. Тры ўваходы аформлены асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсіда вырашана ў 2 ярусы, верхні з якіх завершаны конхавым купалам; па баках 2 нізкія рызніцы. На фоне "дашчатай" рустоўкі фасадаў вылучаюцца вузкія высокія арачныя аконныя праёмы, строены па цэнтры і здвоеныя па баках. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстаны закамары, арачныя ўваходныя парталы, паўкалонкі, круглыя медальёны. Па верху фасады акаймоўваюць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах храма ўзняты на высокі філянговы цокаль, што надае будынку ўражлівую манументальнасць.Архітэктура інтэр'ера спрошчаная. Яго эстэтыка вырашана архітэктанічнымі сродкамі - унутраная прастора развіта ў сферычнае падкупалле, светлавы барабан якога падтрыманы праз ветразі 4 магутнымі крыжовымі ў сячэнні пілонамі; на магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсіда, якая асветлена круглым акном-люкарнай, вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладзена мармуровымі плітамі.