зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: будынак былога млына

Шыфр

712Г000266_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, праезд Чыжэўскіх, 6

Датаванне

пач. XX ст.

Апісанне

Будынак былога млына складаецца з аднапавярховага і двухпавярховага прамавугольных у плане аб'ёмаў на высокім цокалі, накрытых двухсхільнымі дахамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка фасадаў стрыманая. Вуглы будынка акцэнтаваны пілястрамі. Фасадныя плоскасці на першым паверсе прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, часткова захаваліся прамыя сандрыкі. На другім паверсе арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны зверху абрамленнем. Невялікія вокны падвала аформлены клінчатымі перамычкамі. На тарцавым фасадзе аднапавярховага аб'ёма ў шчыце арачная люкарна. Пад дахам праходзіць карніз і паясок парэбрыка.