Шыфр
712Г000266_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ ст.
Найбольш верагодна, будынак быў пабудаваны на мяжы ХІХ - ХХ ст., прыкладна ў адзін час з рэктыфікацыйным заводам. Да 1917 г. тут размяшчалася кватэра чыноўніка акцызнага ведамства, які ажыццяўляў нагляд за вытворчасцю / рэалізацыяй спіртавой прадукцыі, не выключана, у адным будынку знаходзілася і кантора. У пасляваенны час да 2000 г. будынак выкарыстоўваўся як жылы дом. Будынак складаецца з аднапавярховага і двухпавярховага прамавугольных у плане аб'ёмаў на высокім цокалі, накрытых двухсхільнымі дахамі. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Пластыка фасадаў стрыманая. Вуглы будынка акцэнтаваны пілястрамі. Фасадныя плоскасці на першым паверсе прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, часткова захаваліся прамыя сандрыкі. На другім паверсе арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны зверху абрамленнем. Невялікія вокны падвала аформлены клінчатымі перамычкамі. На тарцавым фасадзе аднапавярховага аб'ёма ў шчыце арачная люкарна. Пад дахам праходзіць карніз і паясок парэбрыка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён