зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: парк

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: парк

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000266_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Ленінскі раён

Датаванне

канец XVIII ст.

Апісанне

ПАРК пейзажнага тыпу закладзены на правай тэрасе р. Свіслач пры ўпадзенні ў яе р. Лошыцы. 

У аснове кампазіцыі пейзажнай паўночнай часткі парку ляжыць вялікая паляна, якая апаясана з боку сада нешырокай паласой дрэў. У яе афармленні выкарыстаны розныя экзоты, пасаджаныя невялікімі групамі і дрэвы-салітэры на газоне (бяроза аляганская, дуб буйнапыльнікавы, лістоўніца Кемпфера, сасна чорная / веймутава, чаромха пенсільванская, клён срабрысты / інш.). Частка паляны засаджана таполямі ў пасляваенныя гады, якія парушаюць асаблівасці першапачатковай кампазіцыі.

З паўднёвага боку сядзібнага дома на схіле да ракі Лошыцы знаходзіцца яшчэ адна выцягнутая паляна. Па заходняй мяжы яе праз мост праходзіць алея, якая звязвала сядзібу з былым Ігуменскім трактам / гаспадарчым дваром. Яна аформлена вярбой белай брытцэнскай. 

У розных кутках парку сустракаюцца экзатычныя дрэвы - дуб пушысты, магнолія кобус, гінкга двухлопасцевы, арэх шэры, ліпа крымская, ясень пенсільванскі, лістоўніца японская, сібірская і еўрапейская і інш. Асобай прыгажосцю вылучаецца частка парку па грэбені тэрасы, дзе растуць старыя ліпы і адзінкавыя, яшчэ больш старыя дубы.

У 1930-я гг. былі пасаджаны шматлікія інтрадуцэнты (піхта, бяроза папяровая і аляганская, дуб чырвоны і буйнапыльніковы, ліпа крымская, арэх шэры, манчжурскі і Зібальта, каліна канадская, лістоўніца Гмеліна і інш.). У пасляваенны час пасадкі былі дапоўнены (ясень манны, чаромха вінгірская, вяз шаршавы, ясень звычайны, чаромха Брэтшнейдэра, туя заходняя і інш.). Парк набыў рысы пейзажна-натуралістычнага.

Парк каштоўны сваім дэндралагічным складам насаджэнняў.

Старонка