Шыфр
712Г000266_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Ленінскі раён
Датаванне
1770 - 1771 гг.
КАПЛІЦА захавалася часткова. Была вырашана цэнтрычным 8-гранным аб'ёмам, шатровы дах якога завяршаў цыбулепадобны купал на гранёнай шыйцы. Чатыры грані: галоўны фасад, алтарная і бакавыя, -- завяршаліся фігурнымі франтонамі, аздобленымі валютамі. Захаваўся паўночна-ўсходні фрагмент сцяны капліцы з аконным праёмам і алтарнай нішай ў інтэр'еры. Часткова захаваўся дэкор -- ніжняя частка карніза, пілястры, цокаль. У алтарнай частцы сцяны прабіта адтуліна, разабрана ніжняя частка аконнага праёма.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён