зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: рэшткі млына

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: рэшткі млына

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000266_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Ленінскі раён

Датаванне

1901 г.

Апісанне

Упершыню млын на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы згадваецца ў інвентары 1772 г. Будынак млына быў драўляным, з двума коламі, накрыты дранкай і размяшчаўся на рацэ Лашанцы, невялікім прытоку ракі Свіслач. У пачатку ХІХ ст. уладальнік сядзібы Станіслаў Прушынскі прыняў рашэнне пабудаваць новы вялікі млын вышэй па цячэнні ракі Свіслач. Будаўніцтва млына і ўсе гідратэхнічныя работы былі завершаны ў 1806 г. У 1901 г. Яўстафій Любанскі перабудаваў млын. Ён стаў трохпавярховы, мураваны. Лічылася, што ў пачатку 20 стагоддзя гэта было самое вялікае прадпрыемства такога тыпу ў наваколлі Мінска. Пасля рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны. Па ўспамінах старажылаў былой вёскі Лошыца, млын дзейнічаў і пасля Другой сусветнай вайны да канца 1940-х гг. Пасля будынак прыстасавалі пад жыллё і ў якасці жылога дома ён праіснаваў да сярэдзіны 1970-х гг. Пасля адсялення жыхароў будынак быў закінуты і пачаў інтэнсіўна разбурацца.

МЛЫН мураваны трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сцены змураваны з чырвонай цэглы, нетынкаваныя. Па гарызанталі фасады былі падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам. Вуглы будынка былі акцэнтаваны філянговымі лапаткамі. Фасады чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі перамычкамі з замковым каменем і прамым сандрыкам. Шырокія дзвярныя праёмы, размешчаныя сіметрычна, былі таксама аформлены перамычкамі з замковым каменем. На момант кансервацыі перакрыцці, дах, унутраныя сцены адсутнічаюць, муроўка франтонаў і часткі сцен 3-га паверха разабрана, сцены маюць шматлікія сляды пераробак. Большасць аконных праёмаў расчасана, іх запаўненне адсутнічае.

Старонка