Шыфр
712Г000266_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVIII ст.
Стыль
Барока
Будаўніцтва аднапавярховага сядзібнага дома звязана з прадстаўнікамі рода Прушынскіх. Пасля па жаночай лініі сядзіба перайшла роду Любанскіх. Яўстафій Любанскі істотна рэарганізаваў сядзібны дом. Да тарцовай часткі паўночна-ўсходняга боку сядзібнага дома прыбудавана двухпавярховая цагляная крыжападобная частка. у выніку будынак складаецца з дзвюх частак - аднапавярховай драўлянай і двухпавярховай цаглянай на высокім цокалі, якая абліцавана колатым бутавым каменем і мае анфіладную планіроўку памяшканняў. У драўлянай частцы будынка цэнтральны калідор раздзяляе прастору на дзве анфілады.
Фасады сядзібнага дома патынкаваныя, цокаль абліцаваны каменем. Цэнтральны ўваход вылучаны арыгінальным порцікам.
Да нашага часу захавалася аздабленне інтэр'ераў сядзібнага дома: драўляныя разныя панелі сцен, ляпныя элементы на столі, алфрэйны жывапіс, дзвярная і аконная сталярка і скабянка, фрагменты паркетнай падлогі, кафельныя печы, камін, упрыгожаны рэльефнымі кампазіцыямі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён