зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла А.К. Ільінскага (стэла)

Шыфр

213Д000055

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1967 г.

Апісанне

Магіла савецкага акцёра, народнага артыста СССР, Аляксандра Канстанцінавіча Ільінскага знаходзіцца ў г. Віцебску на Мазурынскіх могілках. Нарадзіўся 29.10.1903 г. у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, у сям’і свяшчэнніка. У гісторыі тэатра імя Я. Коласа А.К. Ільінскаму належыць вядучая роля - і як стваральніку надзвычай яркіх вобразаў, і як актыўнаму будаўніку тэатра, у якім ён працаваў больш за 40 гадоў. Ільінскі стварыў шматгранныя мастацкія вобразы ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Дзяменя, дзед Талаш, Несцерка і інш. У 1946 г. за ролю Несцеркі прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Яго творчы шлях адлюстраваны ў дакументальным фільме "Жыццё на сцэне". Памёр 18 сакавіка 1967 года, пахаваны на Мазурынскіх могілках. У 1974 г. усталяваны надмагільны помнік, аўтар - А. Тарасян.