Шыфр
613Д000606
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
29 снежня 1935 г.
Апісанне
Магіла А.М. Касценчыка знаходзіцца на праваслаўных могілках, па вуліцы Калгаснай у г. Стоўбцы. На магіле ўстаноўлены мармуровы помнік вышынёй каля 2 м, на прамавугольным падмурку. На вяршыні помніка ўзвышаецца крыж. На пастаменце маецца ўглыбленне (22 х15см ), дзе знаходзіцца абраз Збавіцеля Ісуса Храніцеля. Надмагільны помнік пабелены, вакол выкладзена плітка. Тэрыторыя помніка агароджана.
Помнік на магіле А.М. Касценчыка, пабудаваны на сродкі брата-святара Апалінарыя.
Ваенны лётчык А.М. Касценчык нарадзіўся ў 1889 г. у г. Гродна. Скончыў віленскае ваеннае вучылішча. Як лепшы курсант быў накіраваны ў 1914 г. у Гатчынскую авіяцыйную школу. У Першую сусветную вайну ў 1915 г. прызначаны камандзірам экіпажа аднаго з першых рускіх самалётаў "Ілля Мурамец". Самалёт узнімаўся на значную для таго часу вышыню, браў цяжкі груз, мог ляцець на вялікія адлегласці. У 1916 г. пад час аднаго з паветраных налётаў на чыгуначную станцыю ў тыле ворага самалёт А.М. Ксценчыка быў падбіты. Цяжка паранены і кантужаны лётчык знайшоў сілы, каб зрабіць яшчэ адзін круг над станцыяй і скінуць апошнія бомбы. Памочнік камандзіра экіпажа з вялікай цяжкасцю дацягнуў самалёт да свайго аэрадрома. Пасля шпіталю Касценчык больш не вярнуўся на ваенную службу, жыў у Стоўбцах у брата. Памёр 29.12. 1935 г.