Шыфр
613Д000535
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Салігорскі раён, г.п. Старобін, вул. Пагранічная
Датаванне
1943 г.
Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў, камандзір партызанскай брыгады, загінуў 05.09.43 г. у баі каля в. Панічы Слуцкага р-на. У 1961 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптурны партрэт на прамавугольным пастаменце. Валявы адкрыты твар партызанскага камандзіра дадзены энергічнай лепкай з мяккімі светлаценямі. паварот галавы, шырокі разварот плячэй, выразнасць і дакладнасць пластычнай характарыстыкі падкрэсліваюць духоўную сілу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён