Шыфр
213Д000350
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1971 г.
Магіла Героя Савецкага Саюза А. Я. Казлова знаходзіцца ў аг. Мяжа, ля скрыжавання вуліц Цэнтральная і Савецкая, на тэрыторыі вайсковых могілках, дзе пахавана 160 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941 - 1944 гг. падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У 1972 г. на магіле А. Я. Казлова быў устаноўлены абеліск з бетону ў выглядзе многавугольніка няправільнай формы вышынёй 2 м, на вяршыні якога на металічным шпілі мацавалася металічная пяціканцовая зорка. На пярэдняй плоскасці абеліска змяшчаўся авальны медальён з фотаздымкам А.Я. Казлова, ніжэй – мемарыяльная дошка з надпісам “Герой Советского Союза Козлов Арсентий Ефимович 23.02.1919 - 12.08.1971”, злева ад дошкі - рэльефная выява медаля “Залатая Зорка”.
У 1983 г. абеліск на магіле Героя Савецкага Саюза А. Я. Казлова быў рэканструяваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён