зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага

Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000286

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Магіла Героя Савецкага Саюза М.Ф. Сільніцкага знаходзіцца на грамадзянскіх могілках. 

Герой Савецкага Саюза М.Ф. Сільніцкі нарадзіўся 20 лістапада 1921 г. у в. Заполле сучаснага Віцебскага раёна ў сям’і селяніна. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 г., потым кулямётчык партызанскага атрада Д.Ф. Райцава партызанскай брыгады імя Чырвонасцяжнага Ленінскага камсамола. Вызначыўся ў баі супраць гітлераўскіх карнікаў 28 сакавіка 1942 г. Партызаны сустрэлі ворага ў раёне вёсак Платы і Курына. Пяць гадзін цягнуўся напружаны бой, і партызаны вымушаны былі адступіць. М.Ф. Сільніцкі прыкрываў адыход атрада. Калі скончыліся патроны, акружаны гітлераўцамі, мужны партызан адбіваўся нажом і загінуў у рукапашным баі. 15 мая 1942 г. М.Ф. Сільніцкаму першаму сярод партызан-камсамольцаў Беларусі прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1945 г. на магіле М.Ф. Сільніцкаг быў узведзены першы часовы драўляны помнік. 9 мая 1952 г. быў усталяваны помнік з цэглы, у 1957 г. – з мармуру. У 1987 г. на магіле была створана мемарыяльная кампазіцыя. У 2025 г. быў устаноўлены новы помнік.

Старонка