зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла І.Д. Філіпука

Магіла І.Д. Філіпука

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000261

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Магіла І.Д. Філіпука - Івана Дзмітрыевіча Філіпука, які загінуў у 1944 г., знаходзіцца на сельскіх могілках в. Шчэглікі, побач з прасёлкавай дарогай. 

І.Д. Філіпук дзейнічаў у падполлі. Ён быў сувязным партызанскіх атрадаў ім. Чарнака, ім. Фрунзэ, ім. Чапаева. Трагічная гібель Івана Дзмітрыевіча была звязана з арыштам у г. Брэсце гераічнай савецкай разведчыцы Лідзіі Андрэеўны Базанавай. Пахаваны на радзіме - у в. Шчэглікі. 

Імем І.Д. Філіпука названа вуліца ў г. Жабінка. У 1962 г. драўляны крыж на магіле землякі замянілі на бетонны абеліск. Вяршыню абеліска вянчае пяціканцовая зорка. У пачатку 2000-х гг. на асабовым фасадзе абеліска нехта прымацаваў выяву праваслаўнага крыжа. Перад помнікам - кветнік прамавугольнай формы з высокім бетонным бардзюрам. 

Старонка