Шыфр
213Д000942
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954 г.
Магіла беларускага жывапісца, графіка, скульптара, пісьменніка, фалькларыста, этнографа і археолага Язэпа Драздовіча (1888-1954 гг.) знаходзіцца ва ўсходняй частцы могілак в. Ляпляне, справа ад дарогі з в. Малыя Давыдкі, у бок былога засценка Пунькі, дзе нарадзіўся Язэп Драздовіч.
На месцы пахавання ў 1982 г. устанавілі каменную пліту з барэльефам мастака. Помнік на магіле мастака - аўтарская работа беларускага скульптара Алеся Шатэрніка. Прастата і мастацкі мінімалізм выкарыстаны ім пры стварэнні помніка. Дзве каменныя пліты ўпрыгожаны адзіным мастацкім элементам - бронзавым барэльефам і надпісам «ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ 1888 – 1954».
У горадзе Глыбокае імя Язэпа Драздовіча носяць дзіцячая мастацкая школа і адна з вуліц.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён