Шыфр
513Д000461
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1968 г.
Апісанне
Магіла Кірыла Пракопавіча Арлоўскага. Знаходзіцца на Мышкавіцкіх могілках насупраць уваходу з боку шашы, якая вядзе да г. Кіраўска. Надмагільны помнік уяўляе сабой надмагільнаю пліту, на якой усталявана стэла з граніту з барэльефнай выявай бюста К.П.Арлоўскага у тры чвэрці. Захаванню падлягае непасрэдна пахаванне К. П. Арлоўскага, якое мае духоўную і гістарычную вартасць, як абъект непасрэдна звязаны с жыццём і дзейнасцю К. П. Арлоўскага, які аказаў значны ўплыў на развіццё рэгіёна. Таксама падлягаюць захаванню надмагільная пліта і стэла з барэльефнай выявай К. П. Арлоўскага і выразанымі памятнымі надпісамі, як сімвал ушанавання памяці К. П. Арлоўскага з боку калхознікаў калхоза "Рассвет".
Штогод каля магілы ўстановы культуры, адукацыі раёна сумесна з грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі раёна арганізуюць мерапрыемствы, прысвечаныя Дням Перамогі, Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, святу вёскі.