Шыфр
313Д000840
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Карпаўка, с/с Карпаўскі, на грамадзянскіх могілках
Датаванне
1943 г.
Помнік Вялікай Айчыннай вайны - індывідуальная магіла В.М. Ступака знаходзіцца на грамадзянскіх могілках в. Карпаўка. Лейтэнант Васіль Міхайлавіч Ступак, ураджэнец Паўночна-Казахстанскай вобласці (Кастрычніцкі раён, с. Дмітраўка), загінуў 4 кастрычніка 1943 г. у баях за вызваленне в. Карпаўка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1974 г. на магіле ўстаноўлены абеліск (з металу), упрыгожаны чырвонай зоркай. На абеліску - медальён з фотаздымкам В.М.Ступака і тэкстам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён