зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла Марата Казея

Шыфр

613Д000143

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 год

Апісанне

Герой Савецкага Саюза, юны партызан-разведчык М. Казей нарадзіўся 10.10. 1929 у в. Станькава Дзяржынскага раёна ў сялянскай сям'і. З лістапада 1942 г. у партызанскім атрадзе 25-годдзя Кастрычніка, потым разведчык 200-й партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага. Пасля чарговага задання Марат разам з камандзірам разведкі Ларыным спыніліся ў доме партызанскага сувязнога ў в. Хароміцкія Уздзенскага раёна. На світанку ў вёску ўвайшлі нямецкія карнікі. Падчас варожай блакады начальнік разведкі партызанскага атрада М.Ларын і яго ад'ютант Марат Казей 11 мая 1944 года пры вяртанні пасля паспяховага выканання задания былі акружаны каля в. Хараміцкія Уздзенскага раёна. У няроўнай сутычцы з карнікамі быў забіты Ларын. Калі скончыліся патроны, Марат Казей устаў у поўны рост і гранатай падарваў сябе і гітлераўцаў, якія набліжаліся да яго. Першапачаткова цела Казея было пахавана на месцы яго гібелі, каля вёскі Хараміцкія. У 1946 годзе цела героя было перапахавана на Станькаўскіх сельскіх могілках у прысутнасці родных, аднавяскоўцаў, былых партызанаў. У 1959 годзе яго перапахавалі на цэнтральнай плошчы ў в. Станькава.