Шыфр
113Д000730
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1891 г.
Апісанне
Паўлюк Багрым - сын мясцовага каваля Юзэфа і Марылі са Стахоўскіх. Вучыўся ў прыходскай школе пры мясцовым касцёле. Каля сцен касцёла пакоіцца П. Багрым. Паэт, народны самародак, умелец-каваль-ювелір, чалавек вялікага таленту і цяжкага лёсу, жыццё якога стала легендай. Паводле легенды, Паўлюк Багрым быў арыштаваны за падзеі ў крошынскім паўстанні 1828 года, а потым здадзены на 25 гадоў у салдаты. Пасля вяртання ў Крошын дажываў свой век у родных мясцінах.
Кузня на беразе ракі Шчары, месца працы Багрыма, не захавалася. На месцы кузні стаіць памятны валун з надпісам. Каля сцен касцёла пакоіцца Паўлюк Багрым. Першы помнік быў устаноўлены ў 1968 годзе. Апошні помнік быў устаноўлены ў 2007 годзе.