Шыфр
213Г000945
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1911-1912 гг.
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Тарцовым фасадам прымыкае да памяшкання брамы. Вуглы будынка вылучаны лапаткамі. Фасады маюць падобнае архітэктурнае рашэнне. Сцены гарызантальна чляняцца міжпаверхавымі і падаконнымі цягамі, завершаны карнізам. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны абрамленнямі з замковым каменем , прымымі сандрыкамі, падаконнымі нішамі. На другім паверсе лучковыя аконныя праёмы аздоблены абрамленнямі з замковым каменем, фігурнымі сандрыкамі, падаконнымі нішамі. Уваход размешчаны ў цэнтры фасада з боку манастырскага двара.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён