Шыфр
213Г000899
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
пач. ХVIII ст.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Уваход размешчаны з паўднёвага боку. Сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых абрамленнях, на галоўным і тарцовых фасадах з замковымі камнямі. Фасады вырашаны плоскасна. Вуглы будынка акцэнтаваны руставанымі лапаткамі. Па перыметры будынка праходзіць развіты карніз. З паўночнага боку, арыентаванага на р. Палата, умацаваны 2 масіўнымі вуглавымі контрфорсамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён