Шыфр
413Г000764_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі - помнік сакральнага дойлідства Астравеччыны. Храм узведзены у традыцыях народнага драўлянага дойлідства па тыпу трохнефавай базілікі. Вырашаны прамавугольным у плане 2-ярусным зрубам, накрытым паўвальмавым дахам. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад пакатым шатровым гонтавым пакрыццём, над якім размешчана скульптура Укрыжаванне. Бакавыя фасады расчлянёны “ляжачымі” вокнамі 1-га яруса, і прамавугольнымі - 2- га. Побач кургана-капішча пастаўлена 2- слуповая званіца з падпісным звонам
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён