зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці

Шыфр

23БК000133

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Ушацкі раён; Віцебская вобласць, г. Віцебск; Віцебская вобласць, г. Наваполацк; Віцебская вобласць, Аршанскі раён; Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён; Віцебская вобласць, Браслаўскі раён; Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён; Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён; Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён; Віцебская вобласць, Докшыцкі раён; Віцебская вобласць, Дубровенскі раён; Віцебская вобласць, Лёзненскі раён; Віцебская вобласць, Міёрскі раён; Віцебская вобласць, Пастаўскі раён; Віцебская вобласць, Полацкі раён; Віцебская вобласць, Расонскі раён; Віцебская вобласць, Сенненскі раён; Віцебская вобласць, Талачынскі раён; Віцебская вобласць, Ушацкі раён; Віцебская вобласць, Чашніцкі раён; Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён; Віцебская вобласць, Шумілінскі раён; Віцебская вобласць, Лепельскі раён

Апісанне

Мастацкія практыкі саломапляцення ў Беларусі – гэта гістарычна і ментальна ўкаранёны ў жыццё беларусаў комплекс ведаў, тэхналогіі мастацкіх прыёмаў апрацоўкі саломкі збожжавых раслін, уяўленняў аб духоўнай каштоўнасці і сімволіцы матэрыялу і вырабаў з яго, абрадавых практык іх ужывання, які атрымаў у сучаснасці значнае мастацкае развіццё. Беларускае саломапляценне характарызуецца разнастайнасцю відаў ужывання матэрыялу і прыёмаў рамяства, форм вырабаў. Іх пераклік значна пашырыўся на этапе сучаснага развіцця практык саломапляцення у выніку ўзбагачэння прыёмамі прафесійнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і разумення пластычных магчымасцяў матэрыялу, пашырэння сферы прызначэння вырабаў Вылучаюцца наступныя віды мастацкай апрацоўкі саломкі: спіральнае пляценне; пляценне прамых і аб’ёмных пляцёнак; саламяная пластыка; канструяванне з саломін (“павукі”). Найбольш характэрныя віды вырабаў з саломкі: разнастайныя ёмістасці (каробкі, сявенькі, караба і інш. спіральнага пляцення), брылі, капелюшы (прамое пляценне); скарбонкі (аб’ёмнае пляценне), цацкі: птушкі, лялькі, конікі, козлікі і інш., скульптура на каркасе з афармленнем дэкаратыўнымі элементамі, саламяныя кветкі, галаўныя ўборы: капелюшы, вянкі, кароны, пано для інтар’ераў, сувеніры, саламяныя павукі. Мастацкі набытак сучаснага саломапляцення грунтуецца на калектыўных традыцыях сялянскага саломапляцення і бесперапынна ўзбагачаецца індывідуальнымі творчымі дасягнення асобных аўтараў. У сучасным развіцці беларускага саломапляцення назіраецца жывы працэс ператварэння аўтарскай інавацыі ў калектыўную традыцыю. Плеяда майстроў старэйшага пакалення Вера Гаўрылюк, Таісья Агафоненка, Ларыса Лось, Лідзія Главацкая і іншыя ў станковай саламянай пластыцы (тэматычныя кампазіцыі, птушкі, коні, лялькі) сцвердзілі неабмежаваныя выразна-вобразныя і дэкаратыўна-пластычныя магчымасці саломапляцення. Сучасныя беларускія вырабы з саломкі маюць своеасаблівы стыль, што выяўляецца ў агульна прынятай назве для асобных вырабаў так і агульнай характарыстыцы мастацкай з’явы – “беларуская саломка”. Вызначэнне “беларуская саломка” набыло значэнне нацыянальнага брэнду, мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.