Шыфр
73БК000151
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск
Выцінанка – від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай альбо каляровай паперы, а таксама тэхніка традыцыйнага выразання з паперы.
Асноўныя рысы народнай выцінанкі – сіметрыя і дэкаратыўнасць вобразаў. У беларускай выцінанцы выкарыстоўваюцца восевы (люстраны), радыяльны і рапортны віды сіметрыі, а таксама сінтэз некалькіх яе відаў. Прызначэнне выцінанкі – насценнае і столевае ўпрыгажэнне, фіранка на акно, сурвэтка, рагавічок на паліцу, цацка для дзіцяці, аздабленне для абраза, труны. У цяперашні час выцінанка папулярна як самастойны твор мастацтва для ўпрыгожвання інтэр'еру, тэхніка графічнага мастацтва для афармлення кніг, плакатаў, паштовак і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён