Шыфр
712Г000150
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951
Мост цераз Свіслач на праспекце Незалежнасці ў Мінску не дарма лічаць галоўным сталічным мостам. Звычайна буйныя масты ў гарадах маюць назву. Асабліва тыя, што перакінуты цераз раку, якая раздзяляе горад. У гэтага моста таксама была назва - Захар'еўскі. Мост жалезабетонны зборнай канструкцыі, арачны аднапралётны. Шырыня пралёта 40 м. Па баках асноўнага пралёта ў падпорных сценах моста зроблены лучковага абрысу праходы шырынёй 7 м, якія злучаюць берагавыя часткі парка. Фасадныя плоскасці моста абліцаваны мармуровымі плітамі, дэкарыраваны замковым камнем. Уздоўж моста праходзіць дэкаратыўная металічная агароджа. Лесвічны спуск у парк аформлены балюстрадай і акцэнтаваны вазамі на п'едэсталах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён