Шыфр
412Г000603_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Сядзіба Ф. Багушэвіча размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Кушляны. Найбольш раннія звесткі аб сядзібе адносяцца да XVIII ст. У сядзібе Францішак Багушэвіч правёў апошнія гады жыцця. У 1896 г. ён стаў паўнапраўным гаспадаром сядзібы, пабудаваў новы дом. У маі 1898 г. цяжка хворы пісьменнік стала тут пасяліўся, дзе ў 1900 г. і памёр.
Комплекс сядзібы ўключае сядзібны дом, альтанку (капліцу), гаспадарчыя пабудовы і парк. Недалёка ад сядзібы знаходзіцца камень з надпісам "Раmіесі Macieja Buraczka 1900 r.", устаноўлены мясцовымі жыхарамі ў памяць славутага земляка.
У пасляваенныя гады сядзібны дом захаваўся. Да 1988 г. у доме размяшчалася кушлянская сельская бібліятэка імя Ф. Багушэвіча.
У 1990 г. да 150-годдзя з дня нараджэння паэта сядзіба адрэстаўравана. Былі адноўлены падмурак, франтоны, галерэя-навес, дах і першапачатковая планіроўка сядзібнага дома. Таксама адноўлена адрына, студні. У доме была створана літаратурна-мемарыяльная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Францішка Багушэвіча.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён