Шыфр
112Г000345_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
сяр. ХІХ ст.
Апісанне
Дакладных звестак аб заснаванні сядзібы ў пісьмовых крыніцах не маецца. Прынята лічыць, што яна закладзена Пузынамі ў другой палове ХІХ ст. На думку А.Т. Федарука, больш праўдападобна, што яе заснавалі ў сярэдзіне ХІХ ст. Віслоцкія.
У палацава-паркавы ансамбль уваходзяць мураваны аднапавярховы палац, пейзажны парк, дзве мураваныя гаспадарчыя пабудовы.
Будынак палаца вырашаны ў стылі класіцызму. Ён мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у плане прамавугольны з бакавымі рызалітамі на галоўным і тыльным фасадах. У цэнтральным рызаліце маецца прасторны вестыбюль, за ім зала з выхадам у парк. У бакавых рызалітах знаходзіліся жылыя пакоі. З найбольш цікавых элементаў інтэр'ера - вінтавыя чыгунныя ўсходы на мансардны паверх, да 1990-х гг. існавалі кафлявыя печы.
У пасляваенны час да 1990-х гг. на тэрыторыі сядзібы знаходзіўся летні лагер для адпачынку дзяцей. У 1999 г. сядзібны дом з паркам перададзены на баланс раённага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі з мэтай рэстаўрацыі і выкарыстання ў якасці турыстычна-гасцінічнага аб'екта. У 2000 г. пачалася рэстаўрацыя палаца, аднак работы былі спынены.