зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль: фрагмент агароджы з брамай і вартоўняй

Апісанне

БРАМА. У выглядзе трох мураваных пілонаў квадратных у сячэнні. Патынкаваныя. Грані з боку вуліцы і парку дэкарыраваны нішамі. Пілоны завершаны па перыметры карнізам і накрыты невысокімі чатырохсхільнымі дахамі. У цэнтры паміж вышэйшымі слупамі двухстворкавыя металічныя вароты, з левага боку захавалася металічная калітка. 

ВАРТОЎНЯ. Размешчана з левага боку ад брамы. Прамавугольны ў плане аднапавярховы невялікі будынак, накрыты двухсхільным дахам. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены перамычкамі-броўкамі, падаконнымі карнізнымі паяскамі. На галоўным і тыльным фасадах змешчана па аднаму аконнаму праёму, на тарцовых фасадах вузейшыя аконныя праёмы былі скампанаваны па тры, верагодна, цэнтральны праём быў дзвярны. Маюцца сляды пераробак праёмаў. Завершаны фасады карнізам. Трохвугольныя франтоны на тарцовых фасадах, утвораныя схіламі даху, прарэзаны круглымі люкарнамі ў абрамленнях. Франтоны фланкіраваны квадратнымі ў сячэнні слупкамі-пінаклямі, грані якіх завершаны трохвугольнымі франтончыкамі.