зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль: капліца-спачывальня

Шыфр

310Г000044_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1870 г. - 1889 г.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Комплекс капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў складаецца з двух, не злучаных паміж сабой аб’ёмаў: капліцы і пахавальні. Капліца пабудавана ў 1870-1889 гг. па праекце архітэктара Я. Чарвінскага як сямейная спачывальня ўладальнікаў Гомельскага маёнтка. Спачывальня размешчана пад зямлёй. Уяўляе сабой прамавугольнае выцягнутай формы памяшканне, перакрытае паўцыркульным скляпеннем. Будынак  капліцы кампактны аднапавярховы. Квадратнае ў плане мураванае збудаванне накрыта высокім васьмігранным шатром з люкарнамі і цыбулепадобнай галоўкай на невысокім барабане. Такія ж галоўкі на больш высокіх барабанах завяршаюць вуглы асноўнага аб’ёму. Фасады абліцаваны цэглай, аздоблены керамічнымі дэталямі і каляровай маёлікай. У дэкоры выкарыстаны бочкападобныя і вітыя слупы, закамары, ажурныя крыжы. Побач з капліцай размешчана надбудова ўвахода ў фамільную пахавальню Паскевічаў. Вырашана ў выглядзе невялікага аб'ёму, які ўвянчаны маленькім барабанам з галоўкай. Уваход звязаны лесвіцай са склепам. У падлогу склепа ўмураваны мемарыяльныя пліты, на тарцовай сцяне мазаічнае паліхромнае пано.