Шыфр
612Г000657_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Стыль
Неаготыка з элементамі стылю "мадэрн"
Апісанне
"НОВЫ" ПАЛАЦ быў злучаны са "старым" гранёным двухпавярховым аб'ёмам, у якім знаходзіўся зімовы сад. Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Фасады вылучаны гранёнымі рызалітамі. Фасадныя плоскасці прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі (змененыя), падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам, на тарцовым і галоўным фасадах з сухарыкамі. Асноўны акцэнт зроблены на ўваходную частку будынка. Яна фланкіравана гранёнымі шмат'яруснымі вежачкамі, накрытымі шатровымі дахамі. Паміж вежамі над уваходам існуе гранёны эркер, завершаны балконам мезаніна. Захавалася ажурная каваная агароджа балкона. Першапачатковы выгляд будынка скажоны пазнейшымі перабудовамі і прыбудовай уваходнага тамбура.