Палацава-паркавы ансамбль: палац

Шыфр

310Г000044_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1777 г. - 1796 г.

Стыль

Класіцызм, гістарызм

Апісанне

Гомельскі палац — адзін з найбольш цікавых помнікаў сядзібнай архітэктуры канца XVIII — сярэдзіны XIX ст. на тэрыторыі Беларусі. Ён вызначаецца багаццем і пластычнасцю, гарманічным спалучэннем у экстэр’ёры і інтэр’ерах розных мастацка-стылявых накірункаў ад класіцызму да эклектыкі. Архітэктура палаца цесна звязана з наваколлем. Для ўдзелу ў яго будаўніцтве запрашаліся вядомыя архітэктары і дэкаратары з Расіі, Польшчы, Англіі, Італіі, а таксама прыцягваліся мясцовыя майстры.