зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль: руіны старога палаца

Шыфр

612Г000657_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХІХ ст.

Стыль

Неаготыка з элементамі стылю "мадэрн"

Апісанне

"СТАРЫ" ПАЛАЦ знаходзіцца ў зруйнаваным стане. Двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане, быў накрыты двухсхільным дахам (захаваліся невялікія фрагменты). Падвалы перакрыты цаглянымі цыліндрычнымі скляпеннямі. Фасады былі патынкаваныя. Цяпер на тарцовым і тыльным фасадах тынкоўка і муроўка сцен значна пашкоджаны і разбураюцца. Фрагментарна захаваліся міжпаверхавая цяга і цяга пад вокнамі другога паверха. Вокны прамавугольныя без дэкору, сталярка і скабяныя вырабы не захаваліся. Галоўны фасад вылучаны вежападобным квадратным у плане рызалітам, завершаным зубчатым парапетам. Цягай рызаліт падзелены на два ярусы. У цэнтры ніжняга яруса размешчаны лучковы дзвярны праём, аформлены руставаным парталам. Над уваходам раней існаваў балкон. Галоўны фасад верхніх паверхаў рызаліта фланкіраваны лапаткамі. Размешчаныя ў два ярусы аконныя праёмы на галоўным фасадзе рызаліта кампазіцыйна аб'яднаны арачным пластычным абрамленнем з ляпнымі элементамі накшталт валют. Тарцовы фасад завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Тымпан франтона прарэзаны паўкруглай люкарнай. Да тарцовага ўсходняга фасада прымыкала галерэя, ніжнія ярус якой быў мураваны, члянёны арачнымі праёмамі, другі -- драўляны (не захаваўся). Інтэр'еры не захаваліся. Лесвіца драўляная знаходзілася ў рызаліце.