зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль "Савейкі": бровар

Шыфр

112Г000482_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Савейкі

Датаванне

1901 г.

Апісанне

Дазвол на  будаўніцтва бровара ў 1901 г. у Мінскім губернскім праўленні атрымаў Тэафіл Навіцкі. 

Будынак вінакурнага завода вылучаецца прафесійнай тэхнікай выканання. Складаецца з вытворчых блокаў рознай вышыні, перакрытых двухсхільным стрэхамі. Яго даўжыня па фасадзе 44, шырыня 18 м. Крайнія блокі двухпавярховыя, які злучае (сярэдні) - аднапавярховы. Будынак пабудаваны з буйнога колатага каменя чырвонага і шэрага колераў розных адценняў, падчасанага пад форму прастакутных блокаў, якія выкладзеныя радамі, ствараючы маляўнічую муроўку.

На жывапісных франтонах з двума вокнамі пазначаны дата будаўніцтва "R 1901" (левы аб'ём) і ініцыялы фундатара-уладальніка "Т. N." (правы аб'ём).