зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль "Савейкі": парк

Шыфр

112Г000482_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Савейкі

Датаванне

канец XVIII ст.

Стыль

Барочна-класіцыстычны

Апісанне

Савейкаўскі парк - батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння - знаходзіцца ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна і ўваходзіць у склад Савейкаўскага палацава-паркавага ансамбля.

Парк знаходзіцца на паўднёва - ўсходняй ускраіне в. Савейкі. Займае роўную тэрыторыю плошчай больш за 10 га. 

Насаджэнні парку складзеныя мясцовымі відамі (клён, граб, ліпа, ясень, алешына, бяроза, адзінкава таполя белая). Дрэвы маюць узрост прыкладна 150 гадоў і нярэдка дасягаюць велічных памераў - 28-33 м у вышыню. З экзотаў растуць лістоўніца еўрапейская, конскі каштан звычайны, арэх шэры, ліпа галандская, бэз Вугорскі, ірга каласістая, каліна канадская, бераст пробкавы, крыж Св. Пятра лускаваты. Найбольш унікальным дрэвам з'яўляецца ясень звычайны адналісты.