Шыфр
712Г000151
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 - 1954 гг.
Галоўны ўваход у парк імя М. Горкага ўяўляе сабой каланаду, якая складаецца з дванаццаці калон, размешчаных папарна ў два рады, па баках фланкіраваных магутнымі пілонамі. Фасадныя плоскасці пілонаў патынкаваны з аддзелкай рустам, багата аздоблены ляпным дэкорам (фрызавыя паясы геаметрычнага і расліннага арнаменту, гірлянды, стужкі, круглыя разеткі з пяціканцовымі зоркамі). Калоны ўстаноўлены на невысокіх базах, увянчаны капітэлямі стылізаванага іанічнага ордэра. Завершаны цэнтральны ўваход антаблементам з развітым карнізам і балюстрадным парапетам з тумбамі, упрыгожанымі дэкаратыўнымі вазамі. Столь перакрыцця дэкарыравана кесонамі. Кесоны апрацаваны профілямі з ляпнымі фрызавымі паяскамі.
У кампазіцыю цэнтральнага ўвахода ў парк уключаны дзве ратондападобныя альтанкі, размешчаныя на флангах. Альтанкі складаюцца з 5-ці калон (без базы) стылізаванага карынфскага ордэра і нешырокай сценкі, паверхня якой з унутранага боку аформлена нішай-экседрай і ляпным барэльефам з расліннымі матывамі. Фрыз антаблемента дэкарыраваны ляпным дэкорам (вянкі з гірляндамі). Завершаны альтанкі карнізам значнага вынасу з дэнтыкуламі, накрыты сферычным пакатым купалам. З унутранага боку па акружнасці купала праходзіць паясок іонік.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён