Шыфр
112Г000345_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Апісанне
ПАРК плошчай каля 5 га. Займае частку схілу пагорка да р.Пульвы. Дарога да сядзібнага дома ідзе з паўднёвага боку. Перад домам размешчаны вялікі партэр з кругам і клумбай у цэнтры. Сіметрычна палацу растуць 2 лістоўніцы еўрапейскія. У выглядзе бакавых куліс прастора фланкіравана купамі дрэў мясцовых парод (клён, ліпа, конскі каштан, белая акацыя). За паркавым партэрам размешчана пейзажная частка парку. Яна займае пагорак, з якога адкрываюцца перспектывы на маляўнічае наваколле і раку Пульву. З паўднёвага боку партэр адкрыты ў бок саду. Паўтараючы форму пагорка, каля яго падножжа праходзіла алея з грабу. Ад былых кампазіцый цяпер захаваліся адзінкавыя дрэвы і невялікія групы (дуб, граб, елка). У салітэрах, невялікіх дрэвавых групах выкарыстаны экзатычныя віды.