зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Парк імя Янкі Купалы

Парк імя Янкі Купалы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000152

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1949 г. - 1950 г.

Апісанне

Парк імя Я. Купалы быў закладзены ў 1949 г. на беразе р. Свіслачы як парк імя 30-годдзя БССР. На месцы парку да Вялікай Айчыннай вайны існаваў жылы квартал. Забудова квартала была пераважна драўлянай. Падчас бамбёжак жылыя дамы былі знішчаны. У 1949 г. на папялішчы быў разбіты парк, пасаджана больш за 4 тысячы дрэў, пракладзены алеі. Аўтар праекта парку архітэктар І. Рудэнка. Галоўная алея парку ішла па дыяганалі ад увахода з боку праспекта да выгіну Свіслачы. На ёй быў устаноўлены помнік лётчыку С.І. Грыцаўцу -- першаму двойчы Герою Савецкага Саюза. Тэрыторыя парку абмежавана пр. Незалежнасці, вул. Я. Купалы, р. Свіслач. Парк змешанага тыпу, у планіроўцы сумяшчаюцца рэгулярныя і пейзажныя рысы: геаметрычная сетка алей кантрасна спалучаецца з маляўнічым выгінам ракі. У кампазіцыі парку асноўную ролю адыгрывае дыяганальная алея, якая пачынаецца ад галоўнага ўвахода з пр. Незалежнасці, і на якой пастаўлены помнік Я. Купалу. Уваход фланкіраваны асвятляльнымі калонамі. У цэнтры парку парадны партэр, які выходзіць да берага Свіслачы. Ён завершаны архітэктурна аформленым спускам да вады з шырокімі лесвічнымі сходамі і масіўнымі бетоннымі шарамі. Ад галоўных алей разыходзіцца сетка свабодна пракладзеных сцежак.Мастацкую цэласнасць парку надаюць згушчаныя насаджэнні па перыметры, уздоўж алей і партэра. Асноўныя алеі на пэўных участках абсаджаны адной пародай дрэў, у асноўным ліпай драбналістай. Сярод насаджэнняў пераважаюць мясцовыя пароды: ліпа, клён вастралісты, дуб звычайны, ясень звычайны, бяроза барадаўчатая, белая акацыя, рабіна звычайная, кізільнік, снежнаягаднік і інш. Сярод экзотаў -- елка калючая, піхта сібірская, туя заходняя, конскі каштан звычайны, арэх маньчжурскі, клён блакітны, клён татарскі.

Старонка