Шыфр
112Г000151_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
30 - 40-я гг. ХІХ ст.
Будынак паўднёвай брамы сядзібы ў в. Пескі - прыклад рамантызму на Беларусі пач. ХІХ ст. Брама ўяўляе сабой прававугольную ў плане стрэльчатую арку, якая абапіраецца на цагляныя пілоны. Пазней брама была перароблена пад краму, у сувязі з чым арачны праезд замуравалі.
Унутры будынак быў падзелены на тры камеры; сярэдняя з іх, якая служыла ў мінулым скразным праездам, мела востры неагатычны арачны звод. Зараз збудаванне мае выгляд руіны.
Па руінах яшчэ можна бачыць яго багаты дэкор: стрэльчатыя нішы, чатырохгранныя пінаклі, П-падобныя сандрыкі. Дэкор пераклікаецца з палацам Пуслоўскіх у Мерачоўшчыне.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён